ВЕРАСЕНЬ 2019
195 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ІОСІФА ЦЭЗАРА) ВІКЕНЦЬЕВІЧА ТУРЧЫНОВІЧА (1824 –?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара «Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.
95 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага медыцынскага часопіса «ЗДРАВООХРАНЕНИЕ» (г. Мінск; 1924)
80 гадоў з часу заснавання ААТ «ПІНСКІ МЯСАКАМБІНАТ» (1939), прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі»
75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (1944)
75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Жабінцы РАЁННАЙ БАЛЬНІЦЫ (1944)
70 гадоў з часу заснавання калгаса «МОЛОДАЯ ГВАРДИЯ» Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. (1949)